Хрыстас Пургурыдэс: Еўропа памыляецца ў дачыненні да Беларусі. 21.by

Хрыстас Пургурыдэс: Еўропа памыляецца ў дачыненні да Беларусі

07.10.2010 17:05 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоЕўрапейскія палітыкі памыляюцца ў сваім стаўленні да беларускіх уладаў. Аб гэтым карэспандэнту TUT.BY заявіў віцэ-старшыня камітэта па юрыдычных адносінах і правах чалавека, сябар палітычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Хрыстас Пургурыдэс, вядомы сваім дакладам аб расследаванні знікнення вядомых у Беларусі людзей.

“З аднаго боку Еўропа разумее сітуацыю ў Беларусі. З іншага, еўрапейскія палітыкі наіўна вераць, што пры ўсталяванні больш блізкіх сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам яны здолеюць дабіцца ад беларускіх уладаў лібералізацыі. Я добра ведаю гэтага чалавека і ўпэўнены, сапраўдная лібералізацыя магчыма толькі пры новым прэзідэнце”, - адзначыў віцэ-старшыня камітэта па юрыдычных адносінах і правах чалавека ПАРЕ, адказваючы на пытанне карэспандэнта TUT.BY.

Хрыстас Пургурыдэс вядомы сваім дакладам аб расследаванні знікненняў апазіцыйных палітыкаў у нашай краіне, які ён падрыхтаваў у якасці спецдакладчыка ПАРЕ па Беларусі. Менавіта пасля ягонай справаздачы, прадстаўленай у 2004 годзе, Еўразвяз і ЗША забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю тром высокім дзяржаўным чыноўнікам (Віктару Шэйману, Юрыю Сівакову, Уладзіміру Навумаву) і камандзіру спецпадраздзялення Дзмітрыю Паўлічэнку. Пасля гэтага Пургурыдэс стаў персонай нон-грата ў Беларусі.

Летась менавіта пасля ягонага крытычнага выступу дэпутаты Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ўнеслі істотную папраўку ў “прабеларускую” рэзалюцыю спецдакладчыка Андрэа Рыгоні: каб вярнуць статус спецыяльна запрошанай у ПАРЕ, Беларусь павінна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Хрыстас Пургурыдэс паведаміў, што як сябар камітэта па юрыдычных адносінах і правах чалавека і палітычнага камітэіта ПАРЕ займаецца маніторынгам сітуацыі з дэмакратыяй, правамі чалавека, вяршэнствам закона, выкананнем прававых нормаў і адмены смяротнага пакарання. “Магу сказаць, што ў дачыненні да Беларусі ніякага прагрэсу не назіраецца. Больш за тое, мне здаецца, што сітуацыя пагаршаецца”, - заявіў дэпутат-кіпрыёт.

Пургурыдэс выказаў сумнеў, што пры існуючым палітычным рэжыме ў Беларусі магчымыя дэмакратычныя выбары. “Выбары маюць на ўвазе свабоду выбару выбаршчыка. У Беларусі, дзе людзі адчуваюць на сабе ціск, пачуццё страху, гэтай свабоды няма. Лукашэнка пераможа пры падтрымцы вялікай колькасці насельніцтва”, - дадаў дэпутат ПАРЕ.

Ён таксама пакрытыкаваў апазіцыю, якая “магла дабіцца большага”. Пры гэтым падкрэсліў неабходнасць аб’яднання і вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнта, што дазволіць прадстаўнікам Еўразвяза і Рады Еўропы “лягчэй іх зразумець”.

Пургурыдэс назваў памылкай прыпыненне дзеяння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія фігуравалі ў ягонай справаздачы “Аб зніклых людзях у Беларусі”. На ягоную думку, правядзенне справядлівага расследавання "гучных знікненняў" пры цяперашняй беларускай уладзе немагчыма.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскія палітыкі памыляюцца ў сваім стаўленні да беларускіх уладаў. Аб гэтым карэспандэнту TUT.BY заявіў віцэ-старшыня камітэта па юрыдычных адносінах і правах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика