Дэпутаты на канфлікт з Расіяй не пайшлі. 21.by

Дэпутаты на канфлікт з Расіяй не пайшлі

07.10.2010 16:59 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парламент Беларусі на экстраным паседжанні 7 кастрычніка аднагалосна прыняў зваротную заяву па беларуска-расейскім адносінам. Тэкст дакумента агучаны не быў.

Заява была распаўсюджана сярод парламентарыяў яшчэ раніцай, пасля чаго ў пасяджэнні абвясцілі перапынак да 16 гадзін для ўнясення паправак і прапаноў.

Як заявіў перад галасаваннем спікер палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка,

новая рэдакцыя дакумента «атрымалася досыць вытрыманай».

«Наша пазіцыя ясная: дзейнасць ўсіх дзяржаўных інстытутаў і СМІ павінна быць накіравана не на разбурэнне, а на стварэнне і прымнажэнне дасягнутага».

Намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Марыя Бірукова паведаміла, што ў заяве беларускія парламентарыі

заклікаюць сваіх расейскіх калегаў «не згубіць тое, што было дасягнута ў саюзным будаўніцтве за мінулыя гады».

***

Напярэдадні Дзяржаўная дума Расіі прыняла заяву «Аб сітуацыі ў расійска-беларускіх адносінах», у якой падкрэсліваецца, што стасункі Масквы і Мінска не павінны выкарыстоўвацца ў якасці разменнай манеты падчас перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі.

«Антырасійская рыторыка, якая выкарыстоўваецца зараз кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, выклікае неўразуменне і поўнае непрыманне ў расійскага народа, ідзе ўразрэз з агульнагістарычным лёсам рускага і беларускага народаў, супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, нашаму ладу жыцця і мыслення», — гаворыцца ў заяве.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламент Беларусі прыняў вельмі стрыманую рэзалюцыю, заклікаўшы Расію не згубіць тое, што было дасягнута ў саюзным будаўніцтве за мінулыя гады.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика