Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу. 21.by

Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу

13.10.2010 10:50 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу, народу гэтай краіны, а таксама родным і блізкім загінулых у аўтакатастрофе ў Днепрапятроўскай вобласці.

«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынята вестка аб трагічнай гібелі грамадзян Украіны ў выніку аўтакатастрофы, што здарылася ў Днепрапятроўскай вобласці», — цытуе спачуванне прэс-служба прэзідэнта.

Раніцай 12 кастрычніка ў горадзе Марганец Днепрапятроўскай вобласці на чыгуначным пераездзе лакаматыў урэзаўся ў пасажырскі аўтобус. Кіроўца аўтобуса выехаў на чыгуначны пераезд на забаронны сігнал. Паводле апошніх даных, загінула 43 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Усяго ў аўтобусе, не лічачы вадзіцеля, знаходзілася 50 пасажыраў.

Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу, народу гэтай краіны, а таксама родным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика