Будучыня нацыі — у руках маці
14.10.2010
—
Новости Политики
|
Дарагія жанчыны! Прыміце мае віншаванні з Днём маці. У свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым сям'я, бацькоўскі дом і святая мацярынская любоў. Слова "мама" для кожнага з нас увасабляе самага блізкага чалавека, у чыім сэрцы б'е чыстая крыніца пяшчоты і гатоўнасці ахвяраваць усім дзеля сваіх сыноў і дачок. Вы — наш галоўны набытак на Зямлі, не дарма кажуць, што будучыня нацыі — у руках маці. Павелічэнне насельніцтва краіны, усебаковая падтрымка мацярынства і дзяцінства, павелічэнне колькасці шматдзетных сем'яў — найважнейшыя задачы дзяржавы. Адзначаючы гэты дзень як агульнанацыянальнае свята, мы аддаём даніну павагі і прызнання вашай вялікай місіі — нараджэння і выхавання новых пакаленняў, захавання маральных асноў і духоўных ідэалаў грамадства. Мілыя суайчынніцы, мы цэнім вас за тое, што ў бурным рытме сучаснага жыцця вы застаяцеся ласкавымі і добрымі жонкамі і маці, якія ўмеюць верыць, любіць і дараваць. Няхай жа здзяйсняюцца ўсе вашы запаветныя мары, у дамах заўсёды пануюць спакой, утульнасць, згода і дастатак, а дзеці прыносяць толькі радасць, дораць свой клопат і душэўную цеплыню. Моцнага вам здароўя, поспехаў, дабрабыту і, зразумела ж, простага жаночага шчасця. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія жанчыны! Прыміце мае віншаванні з Днём маці. У свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым сям'я, бацькоўскі дом і святая мацярынская любоў. Слова...
|
|