Пуцін расцягнуў пераход на рынкавыя цэны газу для Беларусі да 2015 года. 21.by

Пуцін расцягнуў пераход на рынкавыя цэны газу для Беларусі да 2015 года

15.10.2010 20:05 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Але няясна, што гэта значыць.

Прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў «Газпрому» пачаць падрыхтоўку кантракта з Беларуссю на 2012–2015 гады з улікам выхаду на роўнадаходнасць унутраных і замежных цэнаў з 2015 года.

«Я даў указанне пачаць працаваць сёння па падрыхтоўцы кантракта на 2012–2015 гады зыходзячы з нашых стратэгічных задач… і з улікам выхаду на роўнадаходнасць з 2015 года», — заявіў ён 15 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Маскве паводле вынікаў пасяджэння Савета міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, паведамляе РІА Новости.

«Што тычыцца цэн на газ, мы дамовіліся пра тое, што ў нас ёсць дзейны кантракт, які будзе рэгуляваць цэны на працягу ўсяго 2011 года», — сказаў ён.

Цяперашні кантракт Беларусі з «Газпромам» заканчваецца ў 2010 годзе. Згодна з дакументам, з 2011 года Беларусь павінна плаціць за газ па еўрапейскай цане за вылічэннем розніцы ў расходах на транспартаванне і 30% пошліны.

Перайсці на рынкавыя цэны пры аплаце газу Масква і Мінск збіраліся разам з 2011 года. Але ў сувязі з крызісам расійскае кіраўніцтва перанесла для сваіх прадпрыемстваў гэты пераход на 2014 год.

Як паведаміў журналістам за два дні да пасяджэння саюзнага Саўміна намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў, Беларусь настойвае на адначасовым з Расіяй выхадзе на роўнадаходныя цэны на газ.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика