Сяргей Слюсар ізноў затрыманы за
20.10.2010 14:57
—
Новости Политики
|
З 17 кастрычніка ў Бабруйскім ІЧУ знаходзіцца актывіст анархісцкага руху Сяргей Слюсар. Ён быў затрыманы пасля таго, як невядомыя кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю ў будынак КДБ у Бабруйску. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа. У ноч з 16 на 17 кастрычніка ў Бабруйску адбыўся напад на будынак КДБ. Пра некалькі гадзін да Слюсара, які пражывае разам з бацькамі, прыехалі супрацоўнікі міліцыі, паднялі з ложка і апыталі. Аднак бацька заявіў, што сын у гэты час знаходзіўся дома і нікуды не выходзіў. Днём 17 кастрычніка аператыўнікі разам з супрацоўнікамі КДБ правялі ў яго дома ператрус, пры гэтым сканфіскаваўшы некалькі дыскаў, вінчэсцер з кампутара і бутэльку растваральніка. Прадстаўнік бабруйскага КДБ паведаміў бацькам Сяргея, што яго забіраюць на некалькі гадзін. Бацька актывіста перакананы, што сын цалкам невінаваты ў гэтым нападзе. Сёння сканчаецца трохдзённы тэрмін утрымання яго пад вартай, але ці прад’яўлена актывісту абвінавачванне — пакуль невядома. Нагадаем, што Сяргей Слюсар ужо затрымліваўся 3 верасня ў падазрэнні да здзяйснення нападу на расейскую амбасаду, але 12 верасня яго адпусцілі без прад’яўлення абвінавачвання.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 кастрычніка ў Бабруйскім ІЧУ знаходзіцца актывіст анархісцкага руху Сяргей Слюсар.
|
|