РСН: Лукашэнка сустракаўся з палкоўнікам Квачковым. 21.by

РСН: Лукашэнка сустракаўся з палкоўнікам Квачковым

27.10.2010 15:55 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую пятніцу адбылася сустрэча кіраўніка Беларусі А. Лукашэнкі і палкоўніка ГРУ Уладзіміра Квачкова, абвінавачанага калісьці ў замаху на Чубайса.

Сустрэча прайшла ў закрытым ад прэсы рэжыме.

Паводле інфармацыі «Расейскай службы навін», пасля сустрэчы з беларускім кіраўніком Квачкоў выступіў на афіцэрскім сходзе, дзе заявіў, што

«Расія страціла здольнасць да ўзброенай абароны сваёй дзяржаўнасці. Страта гэтай здольнасці выкліканая не паразай на палях бітваў, а здрадай кіроўнага дзяржаўнага пласта», а таксама абвінаваціў першых асобаў краіны ва ўсталяванні «ліберальна-нацысцкай дыктатуры».

Уладзімір Квачкоў — палкоўнік ГРУ Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі ў адстаўцы.

У 2005 быў арыштаваны па абвінавачанні ў замаху на кіраўніка РАТ ЕЭС Расіі Анатоля Чубайса. У жніўні 2009 прысяжныя вынеслі апраўдальны вердыкт.

Як раней паведамляла «Наша Ніва», слова Квачкову дала беларуская ўрадавая газета «Рэспубліка». Інтэрв’ю суправаджалася хвалебнымі водгукамі пра Квачкова як «выдатнага сем’яніна і патрыёта сваёй Айчыны». Квачкоў у ёй хваліць беларускі рэжым і наракае на расійскі: «Абсалютнай большасці карэнных народаў Расіі становяцца відавочнымі наступствы 20-гадовагаліберальна-нацысцкага акупацыйнага кіравання сусветнай закулісы: духоўны свет Расіі падвергнуты гвалту, краіна разрозненая, золатавалютныя запасы вывезеныя на Захад».

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі «Расейскай службы навін», пасля сустрэчы Квачкоў выступіў на афіцэрскім сходзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика