Яцэк Пратасевіч: Пакуль сітуацыя вакол Еўранеста застаецца тупіковай. 21.by

Яцэк Пратасевіч: Пакуль сітуацыя вакол Еўранеста застаецца тупіковай

29.10.2010 11:04 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вакол парламенцкай асамблеі палітыкі Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранест) «пакуль сітуацыя тупіковая і рашэння няма», заявіў старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

«Пазіцыя палітычнай групы, якую прадстаўляю я, — Еўрапейскай народнай партыі — ясная. Мы лічым непрымальным у Еўранесце ўдзел беларускага парламента, бо ён не прызнаецца міжнароднай супольнасцю дэмакратычна абраным», — заявіў Пратасевіч.

Паводле яго слоў, «дыскусія з партнёрамі — прадстаўнікамі парламентаў іншых краін Усходняга партнёрства — працягваецца». «І некаторыя з іх спрабуюць пераканаць нас змяніць сваю пазіцыю. Але шанцаў на гэта няма. Таму, верагодна, ці хутка мы пачнем без тых, хто не падзяляе погляд Еўрапарламента, ці запуск Еўранеста будзе адкладзены надалей», — адзначыў еўрадэпутат.

Такім чынам, лічыць ён, «некаторыя дэлегацыі могуць не аб’явіцца на першай сесіі Еўранеста». «Прыйсці і прыняць удзел — рашэнне кожнага асобнага парламента. Але, паўтаруся, канчатковага рашэння яшчэ няма, разглядаюцца розныя варыянты. У тым ліку пачаць з працы спецыяльнай працоўнай групы», — сказаў Пратасевіч.

«Трэба мець на ўвазе, што Еўрапарламент — орган, які вядзе глабальную дзейнасць, — нагадаў старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю. — І тая вельмі ўдалая і станоўчая сітуацыя пяцігадовай даўніны ў палітычным жыцці не працягваецца доўга. Гаворка пра ўвагу Еўрапарламента да Беларусі ў 2005 годзе, у асноўным дзякуючы пазіцыі польскіх еўрадэпутатаў, але не толькі».

«Грамадзяне Беларусі і лідары апазіцыі павінны разумець, што пастаянна прыцягваць увагу Еўрасаюза да Беларусі вельмі няпроста, —

падкрэсліў дэпутат. — І калі яны маюць пэўны давер, то не павінны губляць яго праз унутраны разлад, а часам сваркі паміж сабой. Такія адносіны ў апазіцыі не разумеюцца ні Еўрапарламентам, ні Еўрасаюзам у цэлым».

«Найбольш важнае — быць аб’яднанымі і мець вельмі ясную стратэгію, чым быць раз’яднанымі. Спрачацца палітычным сілам адно з адным па розных пытаннях — нармальная штодзённая практыка ў дэмакратычных краінах. Але не для Беларусі», — заявіў Пратасевіч.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Серада, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вакол парламенцкай асамблеі палітыкі Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранест) «пакуль сітуацыя тупіковая і рашэння няма», заявіў старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика