З 1 лістапада больш як у 1,3 раза павялічваюцца памеры ўсіх відаў дзяржстыпендый студэнтам
13.11.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада падпісаў указ № 585 "Аб павелічэнні памераў усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі". Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, дакумент прыняты ў мэтах узмацнення сацыяльнай абароны гэтай катэгорыі моладзі. Указам прадугледжана павелічэнне з 1 лістапада 2010 года ў 1,31 раза памераў усіх відаў дзяржаўных стыпендый студэнтам вышэйшых навучальных устаноў і навучэнцам устаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У выніку павышэння памер стыпендый складзе ў межах ад Br149,1 тыс. да Br238,6 тыс. для студэнтаў ВНУ і ад Br125,2 тыс. да Br200,1 тыс. — для навучэнцаў ССНУ і ПТВ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада падпісаў указ № 585 "Аб павелічэнні памераў усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай...
|
|