Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь будзе свята выконваць свае функцыі па абароне Саюзнай дзяржавы"
23.11.2010
—
Новости Политики
|
Расія павінна дапамагаць Беларусі ў забеспячэнні бяспекі і абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў 22 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даклад па Плану прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што яшчэ 10 гадоў таму на Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы было прынята рашэнне аб стварэнні сумеснай расійска-беларускай групоўкі войскаў, зонай адказнасці якой у Саюзнай дзяржаве і АДКБ з'яўляецца забеспячэнне бяспекі на заходнім напрамку. За гэтыя гады адбыліся пэўныя змяненні, "у тым ліку і тых сіл, якія знаходзяцца супраць беларуска-расійскай групоўкі войскаў". "Зразумела, час ідзе, нешта змяняецца, дзесьці кардынальна, дзесьці менш. Таму нам неабходна сёння разгледзець прымяненне РГВ(с)". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. "Таму першае, што я хачу сказаць: мы, вядома, будзем свята выконваць свае функцыі па абароне, я лічыў і да гэтага часу лічу, нашай агульнай Айчыны, — сказаў ён. — Няма чужой для нас Беларусі — гэта наша краіна, дзе мы жывём, дзе будуць жыць нашы дзеці, і няма чужой Расіі. З Расіяй мы заўсёды былі і будзем разам, якія б катаклізмы ні адбываліся". "Мы, зразумела, будзем выконваць свае функцыі, але мы іх можам выконваць толькі пры падтрымцы Расіі, ну хаця б узбраеннем, — адзначыў беларускі лідар. — Гэта не падыход, калі нам часам прапануюць купляць узбраенне за свой кошт, ды яшчэ па рыначнай, як яны ўмеюць гаварыць, цане. Зразумела, што тут, на гэтым напрамку Расія зацікаўлена, каб беларуская армія была ў парадку". "Таму трэба дапамагаць. Я гэта гавару публічна, і я гэтага не баюся, магу паўтарыць дзе хочаце". Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў, што сур'ёзнае рашэнне аб прымяненні РГВ(с) павінна прымацца на ўзроўні ВДС. "Ніякія дакументы ў рабочым парадку я падпісваць не буду. Ёсць ВДС, вось ён збярэцца — мы разгледзім гэты план. А сёння вы павінны мне далажыць. Я ведаю, што мой расійскі калега разглядаў гэты план, ён пагадзіўся з ім. Цяпер мы яго разгледзім, а на бліжэйшым пасяджэнні ВДС зацвердзім. Гэта будзе правільна. Утойваць нам тут няма чаго, мы адкрытыя для свету. Думаю, Расія таксама не збіраецца нешта скрываць". Ён падкрэсліў, што Беларусь уносіць вялікі ўклад у справу міру і бяспекі, забяспечваючы не толькі сваю бяспеку, "але і брацкай Расіі, ды і не толькі Расіі". "І гэта для нас пытанне выгаднае, калі хочаце іміджавае. Яшчэ і таму мы нічога скрываць не збіраемся, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — А так нас лічаць увесь час нахлебнікамі. Грамадства павінна ведаць, што мы не нахлебнікі, а выконваем найважнейшую функцыю па абароне, у тым ліку расійскай дзяржавы. Вось у чым праўда". Як паведаміў журналістам Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў, Прэзідэнт Беларусі ў цэлым адобрыў План прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі. "Але Прэзідэнтам як старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы прынята рашэнне гэты план, паколькі гэта вельмі важны дакумент, зацвердзіць на пасяджэнні ВДС". "Такое разуменне, што мы зацвердзілі план і на гэтым усё, — гэта няправільна. Бо групоўку трэба забяспечваць узбраеннем, тэхнікай, боепрыпасамі, гаруча-змазачнымі матэрыяламі і гэтак далей, — сказаў Леанід Мальцаў. — Таму размова і вялася аб тым, як забяспечыць справядлівае, разумнае, усебаковае забеспячэнне групоўкі. Ніхто не збіраецца нешта з сябе спіхваць або на кагосьці ўзвальваць". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расія павінна дапамагаць Беларусі ў забеспячэнні бяспекі і абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў 22 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр...
|
|