Лукашэнка паляцеў у Казахстан. 21.by

Лукашэнка паляцеў у Казахстан

30.11.2010 15:57 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка 30 лістапада накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў саміце АБСЕ, які пройдзе ў Астане 1–2 снежня. Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта Беларусі, запланавана выступленне Лукашэнкі на пленарным пасяджэнні саміта.

Як паведаміў 25 лістапада на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, удзельнікі саміта прымуць палітычную дэкларацыю, якая будзе змяшчаць аналіз цяперашняй сітуацыі ў рэгіёне АБСЕ, а таксама вызначыць задачы будучага развіцця арганізацыі.

Савіных падкрэсліў, што ў фармаце саміта прадстаўнікі АБСЕ не збіраліся больш чым 10 гадоў. Паводле яго слоў, падчас падрыхтоўкі да гэтага форуму беларускі бок адзначаў неабходнасць адаптацыі АБСЕ да новых геапалітычных рэалій, абнаўлення яе праграмнага інструментарыя, найперш у сферы еўрапейскай бяспекі.

«Беларускі бок разлічвае, што сустрэча на вышэйшым узроўні паскорыць працэс афармлення АБСЕ ў якасці паўнавартаснай арганізацыі са сваім статутам», — сказаў Савіных. Ён падкрэсліў, што асаблівую ўвагу Беларусь надае дзейнасці АБСЕ ў сферы эканамічнага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя, уключаючы энергабяспеку краін — членаў арганізацыі і рэгіёну ў цэлым.

Беларусь з’яўляецца паўнапраўным удзельнікам АБСЕ з 30 студзеня 1992 года. Пры ўступленні ў АБСЕ Беларусь далучылася да такіх дакументаў, як Хельсінскі заключны акт 1975 года і Парыжская хартыя для новай Еўропы 1990 года.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка 30 лістапада накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў саміце АБСЕ, які пройдзе ў Астане 1–2 снежня. Паводле інфармацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика