Аляксандр Лукашэнка разглядае варыянт стварэння СП з канцэрнам Strаbаg у сферы перапрацоўкі адходаў. 21.by

Аляксандр Лукашэнка разглядае варыянт стварэння СП з канцэрнам Strаbаg у сферы перапрацоўкі адходаў

01.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разглядае варыянт стварэння ў Беларусі сумеснага прадпрыемства з аўстрыйскім канцэрнам Strаbаg па будаўніцтве прадпрыемстваў па перапрацоўцы адходаў і абсталявання да іх. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з аўстрыйскім канцэрнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, калі такі праект будзе рэалізаваны, то гэта дасць магчымасць гаварыць аб рабоце не толькі ў нашай краіне, але і на прасторы СНД.

Кампанія Strаbаg ужо рэалізуе ў Брэсце праект па будаўніцтве прадпрыемства па перапрацоўцы адходаў. "Мы прынялі рашэнне не толькі пабудаваць гэты аб'ект, але і зрабіць яго пілотным праектам, каб на яго базе адпрацаваць сістэму перапрацоўкі смецця ў маштабе ўсёй краіны", — сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што гэта праблема мае для Беларусі не толькі экалагічнае, але і эканамічнае значэнне.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у пілотны праект было закладзена рашэнне адразу некалькіх важных задач. У першую чаргу — гэта зняцце з дапамогай сучасных тэхналагічных вытворчасцяў існуючых экалагічных праблем. "Рацыянальная ўтылізацыя адходаў дасць магчымасць нам прыбраць гарады ад смецця і ахоўваць навакольнае асяроддзе, уключаць у абарот другасную сыравіну", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, будзе ўкараняцца перадавы сусветны вопыт і адпаведныя тэхналогіі для атрымання альтэрнатыўных крыніц энергіі. У прыватнасці, біягазу, які будзе выкарыстаны для выпрацоўкі электрычнасці.

І нарэшце, самае важнае, на думку Прэзідэнта, — гэта імкненне ўключыць беларускія прадпрыемствы ў распрацоўку і стварэнне абсталявання для такіх заводаў, а таксама выкарыстоўваць айчынныя будаўнічыя матэрыялы пры ўзвядзенні аналагічных прадпрыемстваў.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў аўстрыйскага канцэрна, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Аўстрыя блізкая Беларусі не толькі як актыўны інвестар і дзелавы партнёр, але і як дзяржава, падобная па памерах тэрыторыі, колькасці насельніцтва, міралюбнасці і адкрытасці знешняй палітыкі. "Асабліва нам імпануе сацыяльна-эканамічная мадэль развіцця вашай краіны", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разглядае варыянт стварэння ў Беларусі сумеснага прадпрыемства з аўстрыйскім канцэрнам Strаbаg па будаўніцтве...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика