Супольная заява ЗША і Беларусі: ЗША падтрымліваюць будаўніцтва АЭС у Беларусі
01.12.2010 23:28
—
Новости Политики
|
ЗША падтрымліваюць намаганні Беларусі па больш хуткай рэалізацыі праекта будаўніцтва першай АЭС грамадзянскага прызначэння. Аб гэтым гаворыцца ў супольнай заяве ЗША і Беларусі, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў рамках саміту АБСЕ ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Міністр замежных спраў Беларусі і дзяржсакратар ЗША абавязаліся ўмацоўваць глабальнае супрацоўніцтва ў сферы мірнага выкарыстання ядзернай энергіі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і іншымі дадатковымі двухбаковымі дамоўленасцямі, якія могуць быць заключаны паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША», — гаворыцца ў сумеснай заяве. Там таксама сказана, што «Беларусь аб’явіла аб намеры дыверсіфікаваць сваё энергетычнае забеспячэнне шляхам будаўніцтва сваёй першай АЭС грамадзянскага прызначэння». «ЗША падтрымліваюць гэту дзейнасць, якая ўключае ў сябе канкурэнтны працэс праектавання і будаўніцтва надзейнай і бяспечнай станцыі, што дзейнічае ў адпаведнасці з гарантыямі МАГАТЭ. ЗША падтрымліваюць намаганні Беларусі па больш хуткай рэалізацыі гэтага камерцыйнага праекта», — адзначаецца ў сумеснай заяве. Хілары Клінтан таксама прызнала гістарычным рашэнне Беларусі аб адмове ад сваёй ядзернай зброі, прынятае ў 1994 годзе, і зноў пацвердзіла гарантыі бяспекі Беларусі, зафіксаваныя ў Будапешцкім мемарандуме ад 5 снежня 1994 года. «Міністр замежных спраў Беларусі аб’явіў аб тым, што Беларусь прыняла рашэнне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану і мае намер ажыццявіць гэта да наступнага саміту па ядзернай бяспецы ў 2012 годзе. Злучаныя Штаты маюць намер прадаставіць тэхнічную і фінансавую дапамогу для больш хуткага ажыццяўлення гэтых мер», — гаворыцца ў сумеснай заяве. Абодва бакі абавязаліся прадаўжаць сумесную работу ў сферы забеспячэння ядзернай бяспекі, уключаючы павышэнне ўзроўню бяспекі ў Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў у Беларусі», — адзначаецца ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы. Што асабліва цікава, у сваіх апошніх пунктах заява пераходзіць ад пытанняў атаму да палітыкі. Далей у дакуменце гаворыцца пра тое, што ЗША станоўча ацэньваюць рашэнне Беларусі запрасіць значную колькасць міжнародных наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары. «ЗША і Беларусь пацвярджаюць, што для паляпшэння двухбаковых адносін першачарговую важнасцьшто неабходна для прагрэсу краіны і яе грамадзян. Злучаныя Штаты спадзяюцца ўбачыць істотны прагрэс у гэтых галінах, у прыватнасці, у справе забеспячэння адпаведнасці ходу правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі міжнародным стандартам», — гаворыцца ў супольнай заяве. Значны сам факт з’яўлення такой канстатацыі — значыць, прызнання беларускімі ўладамі неабходнасці прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека. Гэтую заяву можна расцэньваць як узяты беларускім бокам абавязак. Праўда, абавязак неканкрэтызаваны. У той жа час падтрымка ЗША для будоўлі АЭС можа мець самыя шырокія наступствы. Гэта несумненны пралог да нармалізацыі двухбаковых адносінаў і, у той жа час, магчымасць выбару для беларускіх уладаў. Як вядома, тэхналогіі будаўніцтва АЭС сёння маюць усяго некалькі краін, сярод іх ЗША. Амерыканская кампанія «Вестынгхаўс» узводзіць атамныя электрастанцыі ў хаўрусе з японскай «Тошыбай». Сярод краінаў, у якіх працуюць і будуюцца АЭС па тэхналогіі «Вестынгхаўс», — Кітай. Пакуль цяжка ацаніць усё значэнне падпісанай кароткай — менш за старонку — Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
якое «ўключае ў сябе канкурэнтны працэс праектавання і будаўніцтва». Хілары Клінтан таксама пацвердзіла гарантыі бяспекі Беларусі, зафіксаваныя ў Будапешцкім... |
|