Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі ўзровень арганізацыі саміту АБСЕ ў Астане. 21.by

Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі ўзровень арганізацыі саміту АБСЕ ў Астане

02.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі ўзровень арганізацыі саміту АБСЕ ў Астане. Аб гэтым ён заявіў учора, сустракаючыся з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, перадае БЕЛТА.

"Нідзе ніхто не топчацца, ніякіх затораў, усё прадумана, ніякіх анархістаў, антыглабалістаў. Ніхто не перашкаджае працаваць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, пытанне правядзення саміту ўжо даўно наспела, каб высветліць, "ёсць або няма арганізацыі".

"Сабралі людзей — гэта вялікая справа", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Звяртаючыся да Нурсултана Назарбаева, ён таксама выказаў задавальненне ўзроўнем развіцця адносін паміж Беларуссю і Казахстанам. У сваю чаргу Прэзідэнт Казахстана сказаў: "У нас вельмі добрыя даверныя адносіны як у палітыцы, так і ў эканоміцы". Паводле яго слоў, усе ранейшыя дамоўленасці актыўна рэалізуюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі ўзровень арганізацыі саміту АБСЕ ў Астане. Аб гэтым ён заявіў учора, сустракаючыся з Прэзідэнтам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика