Маскоўскія псеўдасацыёлагі: Рэйтынг Някляева расце. 21.by

Маскоўскія псеўдасацыёлагі: Рэйтынг Някляева расце

03.12.2010 12:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэйтынг Лукашэнкі меншы, чым рэйтынгі апазіцыйных кандыдатаў. А найбольш расце рэйтынг Някляева. Такую інфармацыю распаўсюдзіў маскоўскі цэнтр «Соцыум» праз блізкае да расійскіх спецслужбаў агенцтва «Рэгнум».

Пра сваё першае апытанне гэты сацыялагічны цэнтр абвесціў у лістападзе.

Тады

«Наша Ніва» выявіла, што на іхнім сайце няма ніякіх кантактаў, апроч непрацоўных мэйлаў.

А папярэдняе апытанне было імі праведзенае аж… у маі 2009-года. Апытвалі крымскую моладзь, ці падтрымлівае яна дэпартацыю мясцовых татараў у 1944-м. Быццам бы апытвалі.

Нягледзячы на невядомасць сацыялагічнай службы, лічбы рэйтынгу беларускіх кандыдатаў хутка падхапілі вядучыя расійскія СМІ. Прынамсі, яны фігуравалі ў сюжэце тэлеканала НТВ.

Вядомы беларускі сацыёлаг Андрэй Вардамацкі кажа, што ніколі не сутыкаўся з «Соцыумам». «Не чуў пра іх», — кажа А.Вардамацкі.

На думку сацыёлага, правесці такое апытанне ў Беларусі тэарэтычна магчыма, але вельмі цяжка.

«Пытанне найперш не ў фінансах, а ў кваліфікацыі кадраў, якасці працы. Так лёгка гэта не зробіш», — мяркуе кіраўнік аналітычнага цэнтру «Новак».

Яшчэ разчэй пра іх выказаўся прафесар сацыялогіі Алег Манаеў.

Характэрна, які сайт першым паведаміў пра вынікі апытання. Regnum мае рэпутацыю рупара расійскіх спецслужбаў у справах краін былога СССР. У беларускай рэдакцыі працуюць людзі, што выступаюць за аб’яднанне з Расіяй, але без Лукашэнкі.

Выглядае на тое, што Масква адмыслова ідзе на падтасоўку апытанняў, каб мець лішні аргумент у барацьбе з Лукашэнку.

Зрэшты, ужо «адэкватны» адказ «Соцыуму» дала лукашэнкаўскі Інстытут сацыяльных і палітычных даследаванняў. Паводле іх звестак, за Лукашэнку гатовыя галасаваць 71% апытаных. Тады як рэйтынгі апазіцыйных кандыдатаў не перавышаюць 1,5%.

Сацыялагічная вайна робатаў працягваецца.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай, Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую інфармацыю распаўсюдзіла блізкае да расійскіх спецслужбаў агенцтва «Рэгнум».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика