Цярэшчанка: Невядомыя фізічна пашкодзілі тармазы і падушкі бяспекі ў маім аўтамабілі. 21.by

Цярэшчанка: Невядомыя фізічна пашкодзілі тармазы і падушкі бяспекі ў маім аўтамабілі

03.12.2010 13:07 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віктар Цярэшчанка, кандыдат у прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заявіў, што невядомыя сур’ёзна пашкодзілі яго аўтамабіль.

Паводле словаў кандыдата, пашкоджанні тармазной сістэмы і сістэмы спрацоўвання падушак бяспекі маглі мець самыя дрэнныя наступствы.

Вось што Віктар Цярэшчанка распавёў «Нашай Ніве»: «Я папрасіў сваю давераную асобу Аляксея замяніць аліву ў аўтамабілі, якім звычайна карыстаюся («Додж Караван» 2008 г.в.) Перад заменай алівы аўто, як заўжды, праверылі сістэмай камп’ютарнай дыягностыкі. Дыягностыка выявіла пашкоджанні сістэмы блакіроўкі тармазоў і сістэмы спрацоўвання падушак бяспекі. Аказалася, пашкоджанні былі механічныя, зробленыя з прымяненнем грубай фізічнай сілы».

Віктар Цярэшчанка звязвае гэты выпадак з увагай спецслужбаў да сваёй асобы:

«Прыкладна месяц таму гэта пачалося. За маімі перамяшчэннямі сочаць, тэлефоны праслухоўваюць, скайп заблакавалі. Даходзіць да анекдатычных выпадкаў, калі ў халоднае надвор’е адзін і той-жа чалавек прагульваецца пад маімі вокнамі з дзіцячай каляскай на працягу васьмі гадзін запар».

Адначасовае пашкоджанне тармазоў і падушак бяспекі можа стаць прычынай аварыі з самымі трагічнымі наступствамі.

Віктар Цярэшчанка вырашыў узмацніць кантроль за асабістымі кіроўцамі. «У мяне іх два. І я сёння ж іх звольню. Не магу больш давяраць гэтым людзям. За апошнія дні машыну ўскрывалі двойчы. Пасярод белага дня. З салону нічога не знікла, аднак зараз зразумела, што працавалі не простыя злодзеі», — кажа спадар Цярэшчанка.

«Наша Ніва» пакуль не змагла звязацца з кіроўцамі спадара Цярэшчанкі і праверыць атрыманую ад яго інфармацыю.

Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика