Лявонаў звярнуўся да Лукашэнкі з адкрытым лістом. 21.by

Лявонаў звярнуўся да Лукашэнкі з адкрытым лістом

03.12.2010 13:07 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы міністр сельскай гаспадаркі і давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Васіль Лявонаў звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом.

У сваім звароце, які надрукавала «Народная воля», Лявонаў згадвае пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі і заклікае яго адмовіцца ад займаемай пасады падчас Усебеларускага сходу.

«Спадар прэзідэнт!» — такімі словамі пачынаецца адкрыты ліст Лявонава да Лукашэнкі. Ён піша, што гэта ўжо другі яго ліст да кіраўніка дзяржавы (першы быў дасланы з турмы). Адзначае, што абавязаны расказаць людзям праўду аб рэжыме Лукашэнкі, бо тыя, хто мог бы гэта зрабіць, знішчаныя «эскадронамі смерці». «І я гавару гэтую праўду. І беларускаму народу… І вам», — піша Лявонаў.

У сваім адкрытым лісце былы міністр сельскай гаспадаркі абвінавачвае Лукашэнку ў няправільным кіраванні краінай на працягу ўсіх 16 гадоў. Ён звязвае ўсе поспехі, дасягнутыя ў гэты час, з дапамогай Расіі.

«Расія перастае аплачваць вашу заганную палітыку ў гаспадарцы. Замены гэтай шчодрай расійскай душы няма. Што далей. Шукаць замену? Але дзе можна знайсці такую халяву?», —

пытаецца В.Лявонаў у Лукашэнкі.

Шмат увагі надаецца ў лісце справам зніклых палітыкаў. Васіль Лявонаў расказвае, як у Менску ледзьве не адбыўся ўзброены канфлікт паміж рознымі спецслужбамі, а таксама вінаваціць Лукашэнку ў жаданні адстойваць уладу нават коштам чалавечых жыццяў.

Завяршаецца зварот Лявонава да Лукашэнкі прапановай сысці з пасады. «На будучым Усенародным сходзе папрасіце прабачэння ў людзей за свае памылкі. Паверце, што яны даруюць вам. Даруюць і тым, хто аддана выконваў усе вашы указанні», — піша Лявонаў. Былы міністр сельскай гаспадаркі таксама просіць Лукашэнку зрабіць тое, што яму параіў Уладзімір Някляеў (адмовіцца ад удзелу ў выбарах і дазволіць беларусам сустрэць Новы год з іншым прэзідэнтам). Пасля гэтага, на думку В.Лявонава, Лукашэнка павінен «стаць на калені і аддзячыць Расіі за тое, што яна ў складаныя гады працягнула руку дапамогі».

Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэкст звароту надрукаваны ў «Народнай волі» за 3 снежня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика