Фінляндыя, Беларусь і Еўрапейскі саюз
04.12.2010 10:28
—
Новости Политики
|
Артыкул Аляксандра Стуба, міністра замежных спраў Фінляндыі, спецыяльна для беларускіх СМІ. Фінляндыя адзначае 6 снежня Што тычыцца Фінляндыі і Беларусі, мы часцяком заўважаем, што гісторыя нашых краін мае цікавыя паралелі. Бо абедзве яны ў мінулым уваходзілі ў склад магутных заходніх дзяржаваў: Беларусь — у склад Вялікага Княства Літоўскага, а Фінляндыя — у склад Швецыі на працягу амаль 700 гадоў. Па меры паслаблення гэтых заходніх дзяржаваў нашы краіны патрапілы пад уплыў магутнай дзяржавы, якая зараджалася на ўсходзе, г. зн. Расіі: у 1795 годзе — Беларусь, а ў 1809 годзе — Фінляндыя. Падчас рэвалюцыйных падзеяў у Расіі ў Прыклад Фінляндыі мог бы служыць арыенцірам, бо інтэграцыя Фінляндыі ў еўрапейскія структуры праходзіла паступова і стала часткай доўгатэрміновага працэсу. Прамежак паміж удзелам Фінляндыі ў ГПТГ (Генеральнае пагадненне па тарыфах і гандлі — анг. GATT) і ўдзелам у Еўрапейскім Саюзе склаў 39 гадоў. У 1956 годзе Фінляндыя зрабілася сябрам ГПТГ, Інтэграцыйны шлях Фінляндыі был доўгім і часам складаным у сувязі з тым, што яшчэ з часоў Савецкага Саюза стаўленне да вольнага гандлю ў межах ЕЭС было негатыўным. Фінляндыя здолела, дзякуючы свабоднаму гандлю і інтэграцыі, мадэрнізаваць сваю эканоміку і выйсці шырокім фронтам на еўрапейскія рынкі. З прычыны працяглага падрыхтоўчага перыяду сам працэс атрымання статусу сябра ў ЕС у Фінляндыя выступае прыхільніцай вольнага перамяшчэння грамадзянаў і спадзяецца, што Беларусь можа рухацца ў бок увядзення бязвізавага рэжыму. Вольнае перамяшчэнне людзей уваходзіць у лік базавых прынцыпаў Еўрапейскага Саюза. У межах Еўрапейскага Саюза Фінляндыя актыўна падтрымлівае праграму Усходняга партнёрства. Мы жадаем зрабіць свой унёсак у працэс, які спрыяе збліжэнню Украіны, Малдовы і Беларусі, а таксама Арменіі, Азербайджана і Грузіі з Еўрапейскім Cаюзам. Фінляндыя прытрымліваецца таго пункту гледжання, што Еўрапейскі Cаюз мусіць надалей даваць больш адчувальную падтрымку рэформам На падставе сваёй уласнай гісторыі мы, фіны, непарушна верым у прынцыпы дэмакратыі, вяршэнства закону і грамадзянскай супольнасці. Мы высока ацэньваем грамадскую ролю няўрадавых арганізацый і СМІ. Мы спадзяемся, што няўрадавыя арганізацыі будуць шырока далучаныя да сферы дзейнасці Усходняга партнёрства. Гэтымі словамі я хацеў бы заахвоціць Беларусь да далейшых рэформаў.Беларусь мае ўсе падставы, каб ганарыцца сваімі дасягненнямі. Беларусы, якія прайшлі праз цяжкую гісторыю, зарабілі свае дасягненні, на фундаменце якіх краіна можа будаваць стабільную еўрапейскую будучыню. Мы, фіны, жадаем і надалей заставацца сябрамі Беларусі як у межах Еўрапейскага Саюза, так і праз нашыя наўпростыя кантакты. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артыкул Аляксандра Стуба, міністра замежных спраў Фінляндыі, спецыяльна для беларускіх СМІ.
|
|