Сёння ў 17.00 — радыёдэбаты кандыдатаў у прэзідэнты
05.12.2010 15:56
—
Новости Политики
|
Сёння ад 17.00 да 18.00 у простым эфіры беларускага радыё пройдуць дэбаты кандыдатаў у прэзтдэнты краіны. Некаторыя з кандыдатаў вырашылі перадаць права ўдзелу ў радыёдэбатах сваім давераным асобам, паведамляе БелаПАН. Замест Уладзіміра Някляева ўдзельнічаць у дэбатах будзе Аляксандр Фядута, замест Яраслава Раманчука — Анатоль Лябедзька, замест Мікалая Статкевіча — Сяргей Марцалеў. Асабіста плануюць удзельнічаць у радыёдэбатах прэтэндэнты на прэзідэнцкі пост Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч, Віктар Цярэшчанка. Віталь Рымашэўскі аддаў перавагу сустрэчы з выбаршчыкамі ў Гродне. Сустрэчы ў рэгіёнах ладзіць таксама Андрэй Саннікаў. Дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адмовіўся як ад выступаў на тэлебачанні і радыё, так і ад удзелу ў дэбатах. Каб паслухаць дэбаты, трэба мець на камп’ютары ўсталяваную прайграму прайгравання аўдыёфайлаў (напрыклад, Winamp або Windows Media Player). Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнічаюць: Кастусёў, Міхалевіч, Цярэшчанка, давераныя асобы Някляева, Раманчука і Статкевіча. Слухайце онлайн на нашым сайце.
|
|