Лукашэнка: Мы ніколі ні ад каго не пацерпім, пакуль я прэзідэнт, каб нам білі ў морду
06.12.2010 18:22
—
Новости Политики
|
«Мы ніколі ні ад каго не пацерпім, пакуль я прэзідэнт, каб нас білі, каб нас штурхалі, каб нам білі морду. Гэтага ніколі не будзе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 снежня на IV Усебеларускім народным сходзе. «Для гэтага вам трэба абраць іншага прэзідэнта, і я буду змагацца за сваю краіну, чаго б мне ні каштавала», — сказаў ён. Заява была зроблена ў кантэксце адносін з Расійскай Федэрацыяй. «Нам заўсёды было няпроста супрацоўнічаць з новай Расіяй. Але іншай няма, гэта і наша Расія, там жывуць рускія людзі, нашы людзі, і мы гатовыя з імі працаваць», — падкрэсліў беларускі кіраўнік. «Кажучы пра Расію, пытанне ж не ў асобе, што вось Лукашэнка такі, вось ён канфлікты, шмат намаганняў ў Маскве або яшчэ недзе, выпрошваючы лыжку дзёгця ці барэль нафты, або кубаметр газу? Гэта ненармальна», — мяркуе беларускі кіраўнік. «За пяцігодку ў чатыры разы павысілася цана на газ. Якая канкурэнцыя на агульным рынку, у тым ліку на расійскім! Я колькі разоў казаў: дарагія мае, калі вы ўвялі абмежавальныя меры на пастаўку нашай прадукцыі ў Расію, вы не толькі нас ударылі — вы ўдарылі сябе, таму што наша эканоміка, нашы прадпрыемствы даюць прадпрыемствам Раісі працу, дзе працуюць 15 млн. расіян. Мы адтуль бяром сыравіну і камплектуючыя, вы нас „рубіце“, вы „рубіце“ гэтых людзей», — сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што, калі беларускія прадпрыемствы не будуць працаваць на расійскім рынку, не будзе грошай для аплаты нафты і газу. «Калі мы едзем у Венесуэлу, гэта не таму, каб укалоць Расію.Калі мы пампуем нафту па трабаправодзе цераз Украіну «Мы з задавальненнем па трубах, якія ёсць, пампавалі гэтую нафту, разам з расіянамі перапрацоўвалі б яе і прадавалі. Мы гэтымгаз гатовыя пампаваць. Навошта гэты „Норд Стрым“, калі мы пабудавалі газаправод «Трэба разумець адно: мы не дармаеды, мы ні ў каго нічога не просім і прасіць не будзем, — падкрэсліў ён. — Мы не сталі на калені, мы не ўпалі, мы ў зямлянкі не папаўзлі, вытрымалі, вытрымаем усё. Але і рускім людзям, і нават не людзям, а расіянам трэба разумець, што ў іх больш няма больш надзейнага сябра, у іх няма больш важнай задачы, чым утрымаць, калі хочаце, Беларусь у сваіх стратэгічных інтарэсах». «Тут, на заходніх межах нашай некалі агульнай, я лічу, Айчыны, мы заўсёды былі і будзем надзейнай апорай расіянам, рускім людзям. Мы гатовыя выконваць свае функцыі па забеспячэнні самага святога сёння: бяспецы дзяржаў. Калі вы думаеце, што бяспека сёння не мае ніякага значэння, памыляецеся. І выбары нашы сёння трэба разглядаць не праз прызму абяцанняў, у тым ліку і маіх, а праз прызму выжывальнасці, бяспекі дзяржаў, тым больш Расіі», — сказаў Лукашэнка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы ніколі ні ад каго не пацерпім, пакуль я прэзідэнт, каб нас білі, каб нас штурхалі, каб нам білі морду. Гэтага ніколі не будзе», — заявіў...
|
|