Лукашэнка: Я пазычаў не на праяданне. 21.by

Лукашэнка: Я пазычаў не на праяданне

06.12.2010 18:22 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Я пазычаў не на праяданне, а на тое, каб купіць новыя тэхналогіі і пабудаваць новыя вытворчасці», — заявіў 6 снежня Аляксандр Лукашэнка на IV Усебеларускім народным сходзе.

«Мы мадэрнізавалі прадпрыемствы, выкарыстоўваючы тэхналогіі заходніх краін (…) У нас не хапае грошай купіць, таму я пазычаў, пазычаў і пазычаў. Прасіў грошы ў Раісі, у Кітая, у якога пад два трыльёны золатавалютнага рэзерву. І дзякуй, што яны даюць», — растлумачыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Крызіс паказаў, што мы стварылі эканоміку, якая здольная ўтрымацца».

«Але як быць далей? Спадзявацца на гэтую эканоміку? Не.

Мы стварылі 130 новых прадпрыемстваў у мінулай пяцігодцы. І стаіць задача ствараць новыя прадпрыемствы, завязаныя на ўласнай сыравіне. Мы мадэрнізавалі старыя прадпрыемствы (каля 300), якія ўжо працуюць добра і яны нам спатрэбяцца. Але на старыя рэсурсы разлічваць ужо нельга. Нам патрэбны новыя тэхналогіі, якія глядзяць у новае стагоддзе», — заявіў Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я пазычаў не на праяданне, а на тое, каб купіць новыя тэхналогіі і пабудаваць новыя вытворчасці», — заявіў 6 снежня Аляксандр Лукашэнка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика