Някляеў заклікаў усіх кандыдатаў зняцца з прэзідэнцкіх выбараў
09.12.2010 12:28
—
Новости Политики
|
«Адначасовае зняцце сваіх кандыдатур узмоцніць апазіцыю і Плошчу. Нам нельга дапусціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі. Прызнанне выбараў — гэта будзе наша параза. Калі мы ўсе разам здымем свае кандыдатуры — гэта будзе моцны крок», — заявіў Някляеў 9 снежня на пікеце ля Адміністрацыі прэзідэнта. Кандыдат лічыць, што выбары ўжо можна лічыць недэмакратычнымі і ні Расія, ні ЕС іх прызнаваць не павінны: «Калі ЕС прызнае гэтыя выбары, то гэта будзе ўжо занадта «Рэалпалітык». Штаб Уладзіміра Някляева падрыхтаваў адпаведны дакумент, які даказвае недэмакратычнасць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Дакумент заснаваны на дакладзе юрыста Гары Паганяйлы. «Я лічу, што нам усім варта зараз абнуліць рэйтынгі і разам заявіць аб немагчымасці прызнання гэтых выбараў. І разам выйсці на Плошчу 19 снежня,каб патрабаваць там правядзення новых выбараў, ужо без Лукашэнкі», — заявіў Уладзімір Някляеў. Плануецца, што магчымасць зняцця сваіх кандыдатур з выбараў частка кандыдатаў абмяркуе ўжо сёння, 9 снежня. Заяву аб неабходнасці зняцця кандыдатур Някляеў зрабіў падчас пікету, зладжанага насупраць Адміністрацыі прэзідэнта. Мэтай пікету было заклікаць Лукашэнку прыняць удзел у тэледэбатах. «Ён схаваўся ў тым вялікім доме. Абвінаваціў мяне ў сувязях з Расіяй, сказаў, што мае доказы і схаваўся. Факты на тумбачку!Хай прыйдзе на дэбаты і ў жывым эфіры пакладзе факты на тумбачку», — заявіў Някляеў. Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«І разам выйсці на Плошчу 19 снежня». Заяву аб гэтым ён зрабіў ля Адміністрацыі прэзідэнта.
|
|