Колькасць удзельнікаў суполкі «!!! МЫ ЗА ВЯЛІКУЮ БЕЛАРУСЬ!!! ПЛОШЧА-2010 (19 снежня ў 20:00 ст.м. Кастрычніцкая)» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» амаль дасягнула 130 тысяч чалавек.
У суполцы ідзе актыўнае абмеркаванне, за каго варта галасаваць. У апытанцы пакуль што лідзіруе Андрэй Саннікаў (28,2%).