Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з 90-годдзем
10.12.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з 90-годдзем з дня заснавання гэтай ВНУ. "Дзясяткі тысяч высакакласных спецыялістаў, падрыхтаваных у сценах ВНУ, унеслі значны ўклад ва ўмацаванне эканамічнай моцы Беларусі", — падкрэсліваецца ў віншаванні. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, сёння БНТУ па праве з'яўляецца флагманам падрыхтоўкі інжынерных кадраў, годна падтрымлівае статус найбуйнейшага цэнтра навукова-тэхнічнай думкі. Ён заваяваў прызнанне не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі. "Поспехі вашага ўніверсітэта з'яўляюцца вынікам высокага прафесіяналізму ў навукова-педагагічнай дзейнасці, творчага пошуку і энтузіязму ўсяго калектыву. Спадзяюся, што і ў далейшым вы будзеце гэтак жа паспяхова і плённа працаваць на карысць роднай Беларусі, вырашаючы важныя задачы навучання і выхавання моладзі", — гаворыцца ў віншаванні. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з 90-годдзем з дня заснавання гэтай ВНУ.
|
|