У Гомелі невядомыя напалі на пікет БРСМ ды парвалі партрэт Лукашэнкі
10.12.2010 15:55
—
Новости Политики
|
10 снежня ў Гомелі два невядомыя мужчыны напалі на ўдзельнікаў пікета, якія агітавалі за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку. Як паведаміў мясцовы актывіст Юрый Захаранка, інцыдэнт адбыўся ў цэнтры горада, каля ўнівермага «Гомель», дзе ў адзін шэраг стаялі пікеты, якія агітавалі за дэмакратычных кандыдатаў Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча, Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева. Побач з імі пікет у падтрымку Лукашэнкі арганізавалі члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. «Мужчына ва ўзросце, з выгляду на падпітку, прайшоў міма нас і, ўбачыўшы партрэт Аляксандра Лукашэнкі, з якім стаялі два маладыя хлопцы, накіраваўся да іх, — паведаміў актывіст. — Спачатку ён проста плюнуў у бок актывістаў БРСМ, а потым, калі падышоў яго знаёмы, таксама з выгляду на падпітку, мужчына схапіў пластыкавы стэнд і паракуліў.З яго выпаў папяровы партрэт дзейнага прэзідэнта. Адзін з хуліганаў падняў яго і разарваў на часткі». «Мужчына рваў партрэт прэзідэнта са словамі: «ён нам жыць перашкаджае», — удакладнілі актывісты БРСМ.Пікетчыкі выклікалі міліцыю, але нападнікам удалося ўцячы. Прыбыўшыя міліцыянеры апыталі членаў БРСМ і выклікалі патруль для пастаяннага дзяжурства на месцы пікета ў падтрымку Лукашэнкі, каб прадухіліць такія інцыдэнты. Міліцыянеры вядуць пошук зламыснікаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 снежня ў Гомелі два невядомыя мужчыны напалі на ўдзельнікаў пікета, якія агітавалі за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку. Як паведаміў... |
|