Раманчук: Лукашэнкаўцы прапануюць мне ўзначаліць урад
13.12.2010 12:03
—
Новости Политики
|
Кандыдат на пасаду прэзідэнта паведаміў, што да яго звярнуліся высокія прадстаўнікі ўладнай вертыкалі і прапанавалі яму пасаду кіраўніка ўрада альбо намесніка кіраўніка, адказнага за эканамічныя рэформы. У адказ Раманчук вылучыў шэраг патрабаванняў, сярод якіх: змены падыходаў у працу ўрада, большая самастойнасць у прыняцці рашэнняў, а таксама магчымасць прывесьці каманду прафесіяналаў, якія б рабіць рэформы.Раманчук паведаміў, што рэакцыі на ягоныя патрабаванні пакуль няма. Кандыдат на прэзідэнта не назваў журналістам імя чыноўніка, які прапанаваў яму пасады. Паводле Раманчука, размова з вертыкальнікам адбылася на мінулым тыдні, да таго як у суботу ён патрапіў у аўтааварыю па дарозе з Гомелю ў Рагачоў. Менавіта аварыя, як кажа кандыдат на прэзідэнта, і падштурхнула яго распавесці пра гэтую прапанову. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат на пасаду прэзідэнта паведаміў, што да яго звярнуліся высокія прадстаўнікі ўладнай вертыкалі і прапанавалі яму пасаду кіраўніка ўрада альбо намесніка...
|
|