Статкевіч: Рэйтынг Лукашэнкі ў Мінску — 22-23%
14.12.2010 10:26
—
Новости Политики
|
заявіў кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч 13 снежня на прадпрымальніцкім форуме «Праграма „Перспектыва“ — пасланне бізнесу для будучага прэзідэнта Беларусі», арганізатарам якога выступіла РГА «Перспектыва». Як адзначыў Статкевіч, інфармацыя аб рэйтынгу Лукашэнкі была атрымана ў перыяд збору подпісаў ініцыятыўнай групай кандыдата. «Пры зборы подпісаў валанцёры запаўнялі спецыяльную табліцу з указаннем нумара дома, кватэры, а таксама запісвалі настроі грамадзян. Па гэтай табліцы атрымалася, што Лукашэнку ў сталіцы падтрымлівае 22–23%», — растлумачыў палітык. Разам з тым ён адзначыў, што ў Мінску назіралася апатыя да выбараў: «На момант збору подпісаў менш за палову грамадзян сталіцы выказвалі жаданне прыйсці на выбары».Паводле яго слоў, нізкая яўка выгадная ўладам, гэта дасць ім магчымасць зрабіць так, каб колькасць тых, хто прагаласаваў за Лукашэнку, склала 80%. Статкевіч заявіў, што рэйтынг Лукашэнкі ў рэгіёнах складае прыблізна 30%. «Але там у пэўных слаях насельніцтва назіраецца вялікае непрыманне дзейнай улады. Людзі азлобленыя», — адзначыў ён. Кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, які таксама наведаў форум, згадзіўся з лічбай Статкевіча. У сваю чаргу Алесь Міхалевіч заявіў, што, паводле яго ацэнкі, у першым туры Лукашэнку гатовы падтрымаць 42% выбаршчыкаў.Альтэрнатыўныя кандыдаты маюць добрую падтрымку ў абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах. «Але мы татальна прайграем у невялікіх райцэнтрах», — сказаў кандыдат.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
заявіў кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч 13 снежня на прадпрымальніцкім форуме «Праграма „Перспектыва“ — пасланне бізнесу для будучага...
|
|