Наталля Пяткевіч: "Маштабная работа са зваротамі грамадзян дапаможа даведацца, што хвалюе людзей". 21.by

Наталля Пяткевіч: "Маштабная работа са зваротамі грамадзян дапаможа даведацца, што хвалюе людзей"

15.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля ПЯТКЕВІЧ правяла ўчора прыём работнікаў ААТ "КамВоль" непасрэдна на прадпрыемстве. Пытанні, адрасаваныя Наталлі Уладзіміраўне, датычыліся, у прыватнасці, раскладу руху грамадскага транспарту, што актуальна для тых, хто жыве далекавата ад камбіната, слаба развітай непасрэдна ў раёне Камвольнага інфраструктуры: тут адсутнічаюць, напрыклад, Дом быту, мэблевы магазін, дзяржаўная аптэка. Былі і пытанні па гаражна-будаўнічым кааператыве, садовым таварыстве, налічэнні пенсіі. На некаторыя пытанні адказы даваліся адразу, іншыя сітуацыі яшчэ будуць разглядацца.

  Па завяршэнні прыёму Наталля Пяткевіч прызнала падобную практыку вельмі важнай, паколькі размова ідзе пра "асноўны від работы супрацоўнікаў дзяржаўных органаў". "Прэзідэнт пастаянна ўдзяляе гэтаму пільную ўвагу, — з тым, каб даведвацца, што хвалюе людзей, і дапамагчы ім вырашыць праблемы, — заўважыла Пяткевіч перад журналістамі. — Гэты прыём, як і большасць папярэдніх, праведзеных па даручэнні прэзідэнта, паказвае, што праблемы, з якімі прыходзяць людзі, носяць галоўным чынам, мясцовы, і часам бытавы характар. Гэта значыць, іх не вырашаюць тыя, хто павінен гэтым займацца. Такі прыём паказаў дзве асноўныя праблемы — няякаснага жылля і перабояў у рабоце грамадскага транспарту ў гадзіну пік. Адносна першай трэба нагадаць, што Прэзідэнт даручыў пад персанальную адказнасць міністра архітэктуры і будаўніцтва ўстараніць да новага года ўсе недахопы ў жыллі, узведзеным на сёння. Што да другога пытання, то яго ўзнікненне тлумачыцца аб'ектыўнымі прычынамі, хуткімі тэмпамі вядзецца жыллёвае будаўніцтва, з'яўляюцца новыя мікрараёны. Тым не менш, я ўпэўнена, што сумесна з гарадскімі ўладамі гэта праблема будзе вырашана".

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта наведала таксама вытворчасць, пагутарыла з работніцамі і абмеркавала з прадстаўнікамі адміністрацыі ААТ "КамВоль" і канцэрна "Беллегпрам" некаторыя пытанні запатрабаванасці айчыннай прадукцыі лёгкай прамысловасці. Той жа "КамВоль", вядома ж, не працуе на склады. З 1955 года — ад моманту нараджэння і па сёння — камбінат вырабляе шарсцяныя тканіны, у якіх цяпер шэрсць спалучаецца, напрыклад, з ільном, лайкрай, віскозай, поліэфірам. Такая прадукцыя неабходная для пашыву, галоўным чынам, мужчынскіх касцюмаў, адзення для дзяцей і падлеткаў, а таксама для вырабу формы ўсіх сілавых структур. Каля 60 працэнтаў камвольнай прадукцыі выкарыстоўваецца ўнутры краіны, 30 працэнтаў пастаўляецца ў Расію, астатняе накіроўваецца ў іншыя краіны блізкага і далёкага замежжа. Працуе Камвольны выключна пад заказ. Іншая рэч, тэхналогія вытворчасці не дазваляе выпусціць непасрэдна столькі пагонных метраў тканіны, колькі жадае заказчык. Звычайна атрымліваецца крыху больш. Астатак жа адпраўляецца на склад, дзе з 90-х гадоў назбіралася ўжо цэлая калекцыя. І куды збыць гэтыя "хвасты", пакуль не ясна.

Ёсць і іншае пытанне. Тканіны "КамВоля" — высакаякасныя, натуральныя, з высокім працэнтам шэрсці. Толькі з такіх бы і шыць тую ж школьную форму. Аднак рынак прапануе бацькам і іншыя, імпартныя, варыянты касцюмаў і сукенак — не высакаякасных, не натуральных і з вельмі нізкім утрыманнем шэрсці. Парадокс у тым, што да імпартных варыянтаў дзіцячага адзення ў бацькоў, як правіла, менш прэтэнзій, чым да айчынных. Словам, "КамВоль" зацікаўлены ў дзяржаўным заказе на школьную форму. Але хто і што прымусіць пакупнікоў набываць зробленае? Практыка сведчыць, што праблема збыту — не заўсёды праблема выключна кошту.

Незлічоная колькасць мінчан — надзвычай занятая і прывучаная цаніць час — едзе ў гіпермаркеты, каб у адным месцы набыць усё і адразу. І калі ў гэтых "гіперах-маркетах" не знойдзецца беларускай майкі, кашулі, шкарпэтак і дзіцячых касцюмаў, пакупнік пойдзе па простым шляху — возьме тое, што там прапануецца. А прапануецца, галоўным чынам, завезенае. Крочыць за лозунгам "Купляйце беларускае" можна толькі ў буйных універмагах — ЦУМе, ГУМе, "Беларусі" ды ГД "На Нямізе", куды трэба выбірацца спецыяльна і пажадана не на аўтамабілі, паколькі праблема з паркоўкай у азначаных месцах толькі нарастае. Мабыць, не варта чакаць, пакуль людзі паедуць ва ўнівермагі назло ўсім нязручнасцям? Лепш адкрыць "беларускія" кропкі ў гіпермаркетах і гандлёвых цэнтрах...

"Кожны павінен мець права выбару, — кажа в.а. генеральнага дырэктара Аляксандр ЛАЗАРАЎ. — Наша вытворчасць — гэта выраб шэрсці. У шэрагу імпартных рэчаў вы знойдзеце літаральна рэшткі шэрсці... Але наўрад ці мы прымусім набываць вырабы з шарсцяных тканін таго, хто аддае перавагу віскозе... За савецкім часам наш камбінат вырабляў 22 млн пагонных метраў тканін у год. Апошнім часам у самы лепшы для нас год мы вырабілі 2,7 млн. Аднак у нас добрыя планы. З наступнага года пачынаюцца праектныя работы па ўзвядзенні ў непасрэднай блізкасці ад дадзенай вытворчасці новага будынку, дзе ўжо ў 2014 годзе будзе выраблена 4 млн пагонных метраў. 2 млн гатовая ў нас набываць Турцыя. Такім чынам, 50 працэнтаў тканін будзем экспартаваць".

Новы будынак абяцае быць сучасным, бяспечным з усіх пунктаў гледжання. Цяперашні корпус мае, напрыклад, шэраг заган. Вытворчыя памяшканні неверагодна халодныя, паколькі ацяпленне ў іх праведзена пад самай столлю. Сам будынак быў сканструяваны так, што пры неспрыяльным раскладзе здольны скласціся "як картачны домік", што мела месца ў 60-х і ледзь не паўтарылася ў 1997-м.

Тэкстыльная вытворчасць не адносіцца да ліку цалкам бясшкоднай. Шэраг спецыяльнасцяў на "КамВолі" прадугледжваюць больш ранні выхад на пенсію. Абсалютная большасць работнікаў камбіната — жанчыны, чый сярэдні ўзрост — 45 гадоў. Сярэдні заробак на прадпрыемстве — 830 тысяч рублёў. 400 чалавек чакаюць паляпшэння жыллёвых умоў. Паводле слоў Аляксандра Лазарава, "днямі быў здадзены першы ЖБК, непадалёку ад камбіната закладваецца наступны дом на 90 кватэр". Сам Аляксандр Валянцінавіч разам з намеснікамі раз на тыдні адводзіць гадзіны для прыёму работнікаў, так што "патрэбы свайго калектыву я добра ведаю, хоць не ўсе праблемы можна вырашыць па аб'ектыўных прычынах".

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля ПЯТКЕВІЧ правяла ўчора прыём работнікаў ААТ "КамВоль" непасрэдна на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика