«Макей, здавай зброю!»
16.12.2010 12:15
—
Новости Политики
|
Сёння ў Мінску ля рэзідэнцыі Лукашэнкі адбыўся маладафронтаўскі пікет пад назваю «Макей, здавай зброю!» Удзельнікі трымалі плакаты «Макей, здавай зброю!», «Саня, застанься ў Гаазе», «Саня, сыходзь з мірам». Праз нейкі час трое маладафронтаўцаў былі затрыманыя аховай прэзідэнта і дастаўленыя ў гарадскі аддзел міліцыі. У пікетоўцаў канфіскавалі плакаты, выдалілі фотаздымкі з фотаапарата. Гісторыя з інцыдэнтам хутка трапіла ў СМІ і да прадстаўнікоў АБСЕ, і Уладзімера Яроменку, Эдуарда Лобава і Ганну Шаруба вызвалілі праз 40 хвілін пасля затрымання. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Мінску ля рэзідэнцыі Лукашэнкі адбыўся маладафронтаўскі пікет пад назваю «Макей, здавай зброю!» Удзельнікі трымалі плакаты «Макей, здавай...
|
|