Вечарам 15 снежня ў Мінску было шмат ваеннай тэхнікі
16.12.2010 12:15
—
Новости Политики
|
Міністэрства абароны Беларусі растлумачыла, чым было выклікана перасоўванне ваеннай тэхнікі вечарам 15 снежня паблізу ад сталіцы. Калона бронетранспарцёраў і грузавікоў з ваеннаслужачымі была заўважана на трасе Мінск — Масква. Тэхніка рухалася ў бок беларускай сталіцы. Узніклі меркаванні, што гэта звязана з правядзеннем у гэты дзень у прэзідэнта нарады па пытаннях бяспекі ў перыяд правядзення выбараў. Як заявіла прэс-служба Міністэрства абароны, вечарам 15 снежня ў пункт пастаяннай дыслакацыі ў раёне Уручча з палявога выхаду з Барысаўскага палігона вярталіся тэхніка і асабовы склад аднаго з падраздзяленняў 120-й асобнай механізаванай брыгады. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінабароны: штатная сітуацыя.
|
|