YouTube Някляева. 21.by

YouTube Някляева

16.12.2010 12:15 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За тыдзень да выбараў у байнэце з"явілася адразу некалькі відэаролікаў, якія агітуюць за Уладзіміра Някляева і заклікаюць выйсці на Плошчу 19 снежня.

Кароткія ролікі, працягласцю ад 16 секундаў да хвіліны, прафесійна зробленыя, адразу разляцеліся па блогах і сацыяльных сетках.

На афіцыйным сайце Уладзіміра Някляева сцвярджаецца, што відэа было зробленае прафесіяналамі-добраахвотнікамі, якія проста захацелі дапамагчы штабу.

Адзін з ролікаў заклікае беларусаў прыйсці 19 снежня на Плошчу, каб выказаць там сваё стаўленне да ўлады.

Іншы пабудаваны на разбіванні нашай прыхільнасці да ўсяго старога. Такім чынам яго аўтары хацелі паказаць, што і старога прэзідэнта час замяніць на новага.

Нарэшце трэці, і самы эмацыйны. У яго аснову лёг верш, напісаны Някляевым адмыслова пад выбарчую кампанію 2010.

Падзяліцца навіной: 
АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідар «Гавары праўду!» ці не адзіны кандыдат, што актыўна выкарыстоўвае магчымасці папулярнага відэахостынга.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика