Някляеў і Саннікаў: Сцэнар Плошчы вызначыць народ
18.12.2010 15:05
—
Новости Политики
|
Кандыдаты на прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў правялі супольную прэсавую канфэрэнцыю з ацэнкай выбарчай кампаніі і падрыхтоўкай агульнай пазыцыі на плошчы. Абодва кандыдаты заявілі, што ў Беларусі не былі створаныя ўмовы для свабодных і справядлівых выбараў, што кандыдаты ня маюць сваіх сябраў у выбарчых камісіях, што яны былі пазбаўленыя апошнія два тыдні выступіць у сродках масавай інфармацыі. І толькі па гэтых прычынах нельга назваць выбары свабоднымі і справядлівымі. Са сваім зваротам яны зьвярнуліся да Эўразьвязу, Расеі, іншых краінаў сьвету. Кандыдаты заявілі, што ўвечары 19 сьнежня яны заклікаюць сваіх прыхільнікаў на Кастрычніцкую плошчу ў Менску для таго, каб пратэставаць супраць несумленных выбараў і патрабаваць новых выбараў без удзелу Лукашэнкі. Някляеў назваў акцыю 19 сьнежня «акцыяй па зьвяржэньні дыктатуры». Паводле ягоных словаў, яна будзе працягвацца да тае пары, пакуль не падзе дыктатарскі рэжым. Паводле словаў Андрэя Саньнікава, народ вызначыць, які будзе сцэнар на плошчы. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдаты на прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў правялі супольную прэсавую канфэрэнцыю з ацэнкай выбарчай кампаніі і падрыхтоўкай агульнай...
|
|