WikiLeaks апублікаваў звесткі пра грошы Лукашэнкі
18.12.2010 16:06
—
Новости Политики
|
Зберажэнні Аляксандра Лукашэнкі ацэньваюцца ў 9 млрд даляраў, паведаміла 17 снежня брытанская газета У прыватнасці, Guardian публікуе рэзюмэ з дэпешы, засакрэчанай тагачасным амбасадарам ЗША ў Беларусі Джорджам Кролам. У рэзюмэ паведамляецца, што эканамічны супрацоўнік амбасады атрымаў спіс 50 самых багатых алігархаў Беларусі з ацэнкамі чыстага кошту іх актываў. Кіраўнік беларускай дзяржавы «камфартабельна размясціўся на вяршыні спісу 50 самых багатых алігархаў краіны, паведамляюць амерыканскія дыпламаты», піша Guardian. Выданне паведамляе, што «ў непацверджаным спісе пераважаюць сябры Аляксандра Лукашэнкі». У справаздачы амбасады ЗША таксама гаворыцца, што пошук у інтэрнэце дазволіў дыпламатам знайсці больш раннюю версію спісу, амаль ідэнтычную той, якая апынулася ў іх распараджэнні. Пры гэтым супрацоўнік амбасады не змог пацвердзіць крыніцы ці дакладнасць інфармацыі з спісаў, аднак ацаніў яе як «вельмі надзейную». Пералічаныя ў спісе людзі «мелі магчымасць узбагачацца, і дадзеныя паказваюць, што многія так і паступалі», гаворыцца ў дэпешы. Публікацыю ў Guardian пракаментаваў кіраўнік « «Так што дэпешу амерыканскага дыпламата, калі яна сапраўды існавала, — глупства сапраўды фантастычнага размаху», — лічыць Павал Лёгкі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік беларускай дзяржавы «камфартабельна размясціўся на вяршыні спісу 50 самых багатых алігархаў краіны, паведамляюць амерыканскія дыпламаты», піша Guardian. |
|