МУС і КДБ абяцаюць абараніць волю грамадзян. 21.by

МУС і КДБ абяцаюць абараніць волю грамадзян

18.12.2010 17:07 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў МУС і КДБ выступілі з сумеснай заявай, паведамляе радыё "Свабода".

Заява ўкладаецца ў схему звычайнага перадвыбарчага запалохвання.

«Адзінства палітычнай волі прэзідэнта рэспублікі і прафесійнага абавязку супрацоўнікаў праваахоўных органаў па абароне грамадзянаў ад замахаў на іх канстытуцыйныя правы і свабоды з’яўляюцца цвёрдым гарантам вяршынства Закона і непазбежнасьці пакарання за здзейсьненыя злачынствы».

У заяве адзначаецца, што ўзровень гатоўнасці МУС і КДБ дазваляе безумоўна выканаць задачу па захаванні грамадска-палітычнай стабільнасці і правапарадку ў краіне.

Сілавыя структуры, адзначаецца ў заяве, «маюць інфармацыю пра планы і намеры радыкальна настроеных палітычных сіл па штучным нагнятанні напружанасці і процістаяння ў грамадстве, і таму будуць адэкватна і рашуча спыняць любыя проціпраўныя дзеянні, што ствараюць пагрозу жыцця і здароўя насельніцтва».

Удзельнікі сумеснай калегіі катэгарычна абвяргаюць «хлусню пра рыхтаваныя спэцслужбамі правакацыі і асуджаюць любыя намеры супрацьпаставіць нездаровыя пратэстныя амбіцыі ахоўнікам правапарадку».

Падзяліцца навіной: 
СМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў МУС і КДБ выступілі з сумеснай заявай, паведамляе радыё "Свабода".Заява ўкладаецца ў схему звычайнага перадвыбарчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика