А 17 гадзіне ў Палацы Рэспублікі пачалася прэс-канфэрэнцыя назіральнікаў на выбарах ад Расейскай Фэдэрацыі.
Як заявіў дэпутат Дзяржаўнай Думы Дзьмітры Новікаў, «ані буйных, ані нязначных парушэньняў на выбарах не было». Дэпутат Ніна Астаніна заявіла, што яе ўзрадаваў дух, які пануе на выбарчых участках. Яна заявіла, што выбары ў Беларусі паслужаць новым стымулам для працягу будаўніцтва «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.