Старшыня Еўрапарламента пра збіццё Някляева: Гэта ганебная атака
20.12.2010 02:57
—
Новости Политики
|
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк асудзіў зьбіцьцё Ўладзіміра Някляева ў Менску 19 сьнежня: «Гэтая трусьлівая атака на безабароннага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі зьяўляецца абуральным і ганебным учынкам. Я дамагаюся, каб прэзыдэнт Лукашэнка неадкладна спыніў такія дзеяньні міліцыі і пакараў вінаватых. Гэты выпадак пралівае найгоршае сьвятло на сёньняшнія выбары ў Беларусі. Грамадзяне Беларусі заслугоўваюць мець дэмакратычную краіну. Я выказваю сваю пашану ўсім тым якія змагаюцца за дасягненьне гэтага мірным шляхам, як спадар Някляеў. Я жадаю яму хуткага вяртаньня да поўнага здароўя». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк асудзіў зьбіцьцё Ўладзіміра Някляева ў Менску 19 сьнежня: «Гэтая трусьлівая атака на безабароннага кандыдата ў прэзыдэнты...
|
|