Лукашэнка распарадзіўся апублікаваць сакрэтныя матэрыялы пра заходніх партнёраў Беларусі і апазіцыю. 21.by

Лукашэнка распарадзіўся апублікаваць сакрэтныя матэрыялы пра заходніх партнёраў Беларусі і апазіцыю

20.12.2010 18:13 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся апублікаваць сакрэтныя матэрыялы пра заходніх партнёраў Беларусі, апазіцыю і альтэрнатыўных кандыдатах.

«Сёння я распарадзіўся ў самай масавай газеце апублікаваць усе матэрыялы для таго, каб беларускі народ канчаткова паглядзеў і на нашых заходніх партнёраў, і на гэтую так званую апазіцыю, і альтэрнатыўных кандыдатаў», — паведаміў ён 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, будуць апублікаваныя ўсе дакументы, якія захоўваюцца ў архіве пад грыфам «сакрэтна». «Мы на працягу літаральна тыдня, можа быць, двух-трох дзён, зробім гэта. Усе органы ўлады атрымалі на гэта згоду і распараджэнне», — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў: «яшчэ не ўсё паказана пра тое, што было за рамкамі выбараў».

«Паглядзім, як на гэта будуць рэагаваць і тыя, хто будзе апублікаваны на гэтым сайце Wikileaks беларускім, і тыя абаронцы, якія ў іх стаяць за спінай», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, рашэнне аб публікацыі сакрэтных матэрыялаў прынята з улікам цікавасці журналістаў. «Каб мяне не папракалі, бо гэта — гістарычна важная падзея. Мы гэта абмяркоўваем, гэта ад вас залежыць. Гэтыя вы ўсё на шчыт паднялі», — дадаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што ўсю ноч пасля выбараў вывучаў, як падавалася інфармацыя пра сітуацыю ў Беларусі. «Па-блюзнерску», — зрабіў выснову Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся апублікаваць сакрэтныя матэрыялы пра заходніх партнёраў Беларусі, апазіцыю і альтэрнатыўных кандыдатах. «Сёння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика