Міхаіл Пашкевіч лічыць, што яго спрабуюць дыскрэдытаваць
22.12.2010 00:43
—
Новости Политики
|
Сябра штабу Уладзіміра Някляева, лідар "Маладых дэмакратаў" Міхаіл Пашкевіч занепакоенымі тымі падзеямі, што апошнім часам адбываюцца з ім. "Спачатку мяне затрымліваюць 19 снежня перад выбарамі. Калі Дашкевіча саджаюць у ІЧУ, калі разгромліваюць увесь штаб Някляева аж да прэс-сакратара, то са мной сядзяць палкоўнікі і падпалкоўнікі, якія размаўляюць пра палітыку і літаратуру. І яшчэ мне абяцаюць, што буду ім удзячны за гэта.Сёння зноў мяне запіхваюць у УАЗік, возяць паўгадзіны па райне, размаўляюць ні аб чым. Потым выходзіць спецназаўскі начальнік, які кажа, што ты добры хлопец, і на Плошчы 19-га снежня не быў", - гаворыць Пашкевіч. "Сёння ў мяне шмат ужо хто пытаецца, чаму астатніх затрымліваюць, а цябе не. Я не маю прэтэнзій да тых людзей, што пілі са мной чай. Але мне не зразумелыя загады іх начальства", - гаворыць Пашкевіч. Хлопец лічыць, што такім чынам адбываецца спроба яго дыскрэдытацыі ў вачах сяброў і паплечнікаў.Падзяліцца навіной:
ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вачах сяброў і паплечнікаў. |
|