У кватэры Міхалевіча зноўку ламалі дзверы
23.12.2010 17:28
—
Новости Политики
|
Жонка Алеся Міхалевіча прыйшла на кватэру па вул. Кісялёва прыблізна а 2-ой гадзіне 23 снежня і пабачыла новыя пашкоджанні на дзвярах. Мілана Міхалевіч адразу патэлефанавала адвакату і выклікала міліцыю. Мінулы раз з гэтай кватэры арыштоўвалі Алеся Міхалевіча і таксама ламалі дзверы, але сёння відавочныя новыя пашкоджанні. Ніхто з суседзяў гэтым разам нічога не чуў і не бачыў. Мілана Міхалевіч лічыць, што дзіўна праводзіць нейкія вобшукі ў гэтай кватэры. Гэта старая кватэра, дзе на дадзены момант стаяць толькі скрыні і рэчы падрыхтаваныя да пераезду. На пытанне міліцыянтаў ці скралі што-небудзь, жонка Міхалевіча адказала, што браць тут няма чаго, толькі калі што пакінулі. Падзяліцца навіной:
НШ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жонка Алеся Міхалевіча прыйшла на кватэру па вул. Кісялёва прыблізна а 2-ой гадзіне 23 снежня і пабачыла новыя пашкоджанні на дзвярах. Мілана Міхалевіч адразу...
|
|