Сёння Беларусі патрэбна лібералізацыя візавага рэжыму з ЕС — Марылуізэ Бек
29.12.2010 00:00
—
Новости Политики
|
Абвастрэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі патрабуе пашырэння свабоды перамяшчэння для беларусаў і лібералізацыі візавага рэжыму з краінамі Еўрасаюза, лічыць дэпутат бундэстага Марылуізэ Бек. Захад «не павінен дапамагаць аўтарытарнаму рэжыму заперці народ», заявіла яна 28 снежня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску. «Нельга выступаць супраць палітыкі прэзідэнта, калі рашэнні пойдуць на шкоду грамадзянам краіны», — пераканана дэпутат бундэстага. Бек адзначыла «дылему ў рэалпалітык паміж этычнымі нормамі і палітычнымі рашэннямі». Пры гэтым, сказала яна, палітыка дыялогу можа быць апраўдана тым, што «прынесла беларускаму грамадству больш карысці, чым санкцыі». Паводле слоў дэпутата, краінам Захаду яшчэ трэба абмеркаваць развіццё адносін з Беларуссю і рэакцыю на падзеі пасля выбараў прэзідэнта 19 снежня. Была надзея, што ўключэнне краіны ў палітыку ЕС «Усходняе партнёрства» пашырыць магчымасці грамадзянскай супольнасці. «Трэба прызнаць, што гэта ацэнка была няслушнай», — падкрэсліла яна. Бек не змагла назваць магчымыя санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска з боку ЕС, паколькі яны яшчэ не абмяркоўваліся. Пры гэтым дэпутат выказала надзею на тое, што Еўрасаюз «дасць моцны адказ на падзеі апошніх 10 дзён у Беларусі». «Добрым пачаткам для пошуку адзінай пазіцыі ў ЕС» Бек назвала агульную пазіцыю на сітуацыю ў Беларусі кіраўнікоў МЗС Германіі і Польшчы. Дэпутат бундэстага таксама лічыць, што беларускае пытанне важна падняць у рамках АБСЕ, паколькі Беларусь з’яўляецца членам гэтай арганізацыі, але «не звяртае ўвагі на яе асноватворныя прынцыпы». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абвастрэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі патрабуе пашырэння свабоды перамяшчэння для беларусаў і лібералізацыі візавага рэжыму з краінамі Еўрасаюза, лічыць... |
|