Прэм'ер-міністрам Беларусі назначаны Міхаіл Мясніковіч
29.12.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў прэм'ер-міністрам краіны Міхаіла Мясніковіча. Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў в. Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1989 годзе — Мінскую ВПШ. Доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі. Працоўную дзейнасць пачаў у 1972 годзе інжынерам тэхаддзела інстытута "Мінскпраект". У 1972—1973 гадах служыў у арміі. У 1973—1974 гадах — інжынер водаправоднай станцыі "Дражня" ўпраўлення "Водаканал", начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Дырэкцыі будуемых аб'ектаў водазабеспячэння. У 1974—1977 гадах — галоўны інжынер Дырэкцыі будуемых аб'ектаў водазабеспячэння, галоўны інжынер Дырэкцыі па ўзвядзенні збудаванняў воднай гаспадаркі вытворчага аб'яднання "Мінскводаканал". У 1977—1983 гадах — галоўны інжынер, начальнік упраўлення прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінскага гарвыканкама. У 1983—1985 гадах — старшыня выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў, намеснік старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. У 1985—1986 гадах — сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 1986—1990 гадах — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. У 1990—1991 гадах — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржкамітэта БССР па эканоміцы і планаванні. У 1991—1994 гадах — першы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларусі, у 1994—1995 гадах — намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. У 1995—2001 гадах — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асаблівых даручэннях. З кастрычніка 2001 года быў старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў прэм'ер-міністрам краіны Міхаіла Мясніковіча. |
|