Сяргей Румас назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі
29.12.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў намеснікам прэм'ер-міністра краіны Сяргея Румаса.
Прафесійны банкір, які прайшоў вялікую школу ў дзяржаўных і камерцыйных установах. Пачынаў кар'еру яшчэ ў савецкія часы. У прыватнасці, працаваў у спецупраўленні пры беларускай канторы Дзяржбанка СССР, якое займалася фінансаваннем Беларускай ваеннай акругі, і даслужыўся да звання "капітан". Пазней некаторы час правёў у камерцыйных банках, пакуль не перайшоў у Беларусбанк. Філіял гэтай установы, які ён узначальваў, быў адным з лепшых. 22 верасня 2005 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Сяргея Румаса старшынёй праўлення ААТ "Бел- аграпрамбанк". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў намеснікам прэм'ер-міністра краіны Сяргея Румаса.
|
|