Анатоль Тозік назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. 21.by

Анатоль Тозік назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі

29.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў Анатоля Тозіка намеснікам прэм'ер-міністра краіны.

Тозік Анатоль Апанасавіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы Казанск Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1971 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 1974 годзе — аспірантуру пры БДУ, у 1980-м — Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску. Кандыдат гістарычных навук, прафесар.

Працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры гісторыі, сакратаром камітэта камсамола БДУ. З 1979 па 1994 год з'яўляўся начальнікам кафедры Вышэйшых курсаў КДБ СССР у Мінску, затым вышэйшых курсаў КДБ Беларусі. Працаваў на кіруючых пасадах у Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Беларусі. У 2000—2006 гадах займаў пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. 13 красавіка 2006 года быў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў Анатоля Тозіка намеснікам прэм'ер-міністра краіны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика