Русецкі Анатоль Максімавіч. 21.by

Русецкі Анатоль Максімавіч

30.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Русецкі Анатоль Максімавіч нарадзіўся ў 1951 годзе ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці. У 1973 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Працаваў канструктарам, вядучым канструктарам Спецыялізаванага канструктарскага тэхналагічнага бюро з доследнай вытворчасцю Інстытута фізікі АН БССР, вядучым інжынерам Мінскага філіяла Маскоўскага канструктарска-тэхналагічнага бюро, затым Асаблівага канструктарскага бюро "Імпульс", вядучым інжынерам, начальнікам сектара Канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання НВА "Планар", галоўным інжынерам, дырэктарам завода "Электронмаш" пры КБДЭМ НВА "Планар", прэзідэнтам дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна дакладнага машынабудавання "Планар" — дырэктарам завода "Электронмаш". З 1997 года — намеснік, першы намеснік міністра прамысловасці, у 2002—2003 гадах — старшыня Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Беларусі. У 2003—2009 гадах быў міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Да цяперашняга назначэння Анатоль Русецкі працаваў дырэктарам дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика