Зіноўскі Уладзімір Іванавіч. 21.by

Зіноўскі Уладзімір Іванавіч

30.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта

Зіноўскі Уладзімір Іванавіч нарадзіўся ў 1955 годзе ў г.п. Ялізава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1978 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, у 1993 годзе — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 1981—1986 гадах — старшы інжынер Галоўнага ўпраўлення вылічальных работ Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР, старшы, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі прамысловасці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР, затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы. У 1986—1989 гадах — намеснік начальніка Статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення статыстыкі. У 1989—1992 гадах — у Савеце Міністраў: старшы рэферэнт сектара эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых планаў эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі і знешніх сувязяў, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі, галоўны спецыяліст сектара прагназавання і аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця ўпраўлення эканомікі Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў. У 1992—1998 гадах — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу, першы намеснік міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, са снежня 1998 года — міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

З кастрычніка 2008 года — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика