Вашчанка Уладзімір Аляксандравіч
30.12.2010
—
Новости Политики
|
Міністр па надзвычайных сітуацыях Вашчанка Уладзімір Аляксандравіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў п. Троіцка-Пячорск Комі АССР. У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002-м — Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь. У 1976 годзе працаваў зборшчыкам Магілёўскага тарарамонтнага прадпрыемства трэста "Белтара". У 1976—1978 гадах служыў у радах Узброеных Сіл. У 1978—1980 гадах працаваў заточнікам Магілёўскага завода "Строммашына", у 1980—1981-м — малодшым інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду самастойнай ваенізаванай пажарнай часці нумар 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 1981—1983-м — начальнікам варты самастойнай ваенізаванай пажарнай часці нумар 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 1983—1986 гадах — намеснікам начальніка самастойнай ваенізаванай пажарнай часці нумар 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва. У 1986—1994 гадах — начальнік самастойнай ваенізаванай пажарнай часці нумар 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 1994—1996-м — намеснік начальніка УВПС УУС Магілёўскага аблвыканкама па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнні. У 1996—1997 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Магілёўскага абласнога УВПС ГУВПС МУС Рэспублікі Беларусь. У 1997—1999 гадах быў начальнікам ваенізаванай пажарнай часці нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва. У 1999—2000 гадах — залічаны ў кадры МНС Рэспублікі Беларусь з праходжаннем службы на раней займаемай пасадзе. З красавіка па кастрычнік 2000 года — начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2000 года быў начальнікам установы "Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь". Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр па надзвычайных сітуацыях |
|