Качан Алег Леанідавіч. 21.by

Качан Алег Леанідавіч

30.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністр спорту і турызму

Качан Алег Леанідавіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Смілавіцкі саўгас-тэхнікум Дзяржаграпрама БССР, у 1992-м — Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна.

З 1992 па 1998 год працаваў трэнерам-выкладчыкам у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах Мінскай вобласці. У 1998—2002 гадах быў загадчыкам аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму Лагойскага райвыканкама Мінскай вобласці, з 2002 года — намеснікам старшыні Лагойскага райвыканкама. З 2004-га працаваў начальнікам упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскага аблвыканкама.

З чэрвеня 2009 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр спорту і турызму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика