Куляшоў Анатоль Нілавіч
30.12.2010
—
Новости Политики
|
Міністр унутраных спраў Куляшоў Анатоль Нілавіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў г. Алі-Байрамлы (Азербайджан). У 1986 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР, у 1992 годзе — Акадэмію МУС СССР. Генерал-маёр міліцыі. У 1976—77 гадах працаваў трактарыстам Старасельскага лясніцтва Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1977—79 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. Працаваў на розных пасадах у сістэме органаў унутраных спраў ад радавога міліцыянера да першага намесніка міністра, доўгі час — у крымінальным вышуку. У 2003 годзе ўзначаліў галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Са жніўня па снежань 2008 года — намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь. У снежні 2008 года назначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2009 года — міністр унутраных спраў Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр унутраных спраў
|
|