Шчэрба Іван Іванавіч
30.12.2010
—
Новости Политики
|
Міністр транспарту і камунікацый Шчэрба Іван Іванавіч нарадзіўся ў 1956 годзе ў в. Паднеўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, у 2002 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1980—1985 гадах працаваў у сістэме гандлю харчовымі таварамі. З 1985 па 1993 год быў намеснікам начальніка — начальнікам гандлёва-вытворчага сектара, начальнікам аддзела рабочага забеспячэння Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі. З 1993-га — намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў Міністэрства транспарту і камунікацый. У 2000—2005 гадах узначальваў аддзел, а потым упраўленне ў Міністэрстве транспарту і камунікацый. У 2005—2006 гадах працаваў начальнікам упраўлення транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Беларусі. З 2006 года займаў пасаду намесніка міністра транспарту і камунікацый. З чэрвеня 2009 года — міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр транспарту і камунікацый
|
|