Войтаў Ігар Вітальевіч. 21.by

Войтаў Ігар Вітальевіч

30.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Cтаршыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

Войтаў Ігар Вітальевіч нарадзіўся ў 1961 годзе ў горадзе Мінску. У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1996-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Доктар тэхнічных навук. У 1983—1984 гадах быў інжынерам Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Мінводгаса СССР, у 1984—1993 гадах — працаваў у Дзяржаўным камітэце па ахове прыроды БССР. У 1993—1994 гадах узначальваў аддзел упраўлення Дзяржаўнага камітэта па экалогіі Беларусі. З 1994 года займаў пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У 2002—2005 гадах — прарэктар па эканоміцы і камерцыйнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2005 года працаваў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

З чэрвеня 2009 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cтаршыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика